Home Podcasts 1984
1984

1984

Джордж Оруэл 24 episodes Latest Oct 18, 2024

Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл. У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў. Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”. Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваеннага карэспандэнта, а потым далучыўся да рэспубліканцаў. Ён лічыў пацыфізм раскошай, за якую плацяць іншыя. Пасля цяжкага ранення Оруэл мусіў збегчы з Іспаніі, баючыся за сваё жыццё, але назаўжды захаваў нянавісць да камунізму і таталітарызму. Лічылася, што пафас раману скіраваны акурат супраць камуністычнай дыктатуры. “1984” – таталітарная сістэма, у якой грамадства адмаўляе свабоду. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём, галеча і ўсеагульны страх, вынішчэнне іншадумцаў і нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў, з якімі вядзецца няспынная вайна. А галоўнае – вынішчэнне мовы, слова, ідэі, любога пачуцця. Умоўная будучыня вачыма Джорджа Оруэла.

Episodes

Раздзел 24 Oct 18, 2024 0:20:37
Раздзел 23 Oct 17, 2024 0:08:14
Раздзел 22 Oct 16, 2024 0:10:49
Раздзел 21 Oct 15, 2024 0:27:09
Раздзел 20 Oct 14, 2024 0:46:33
Раздзел 19 Oct 13, 2024 0:25:17
Раздзел 18 Oct 12, 2024 0:09:07
Раздзел 17 Oct 11, 2024 1:07:20
Раздзел 16 Oct 10, 2024 0:18:02
Раздзел 15 Oct 9, 2024 0:14:49
Раздзел 14 Oct 8, 2024 0:07:46
Раздзел 13 Oct 7, 2024 0:16:05

Recommended

Playing