Home Podcasts Адным кадрам
Адным кадрам

Адным кадрам

fsh1 13 Episodes Mar 25, 2026

Падкаст «Адным кадрам» запрашае ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў. Вядучая Юлія Ружэчка разам з гасцямі даследуе культурны і гістарычны кантэкст стварэння кожнага здымка. Гэта аўдыяэкскурсія па беларускай фатаграфіі, якая адкрывае новыя грані знаёмых выяваў.

Episodes

Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах Mar 25, 2026 57:22 Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы?Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай.У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі.Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастачка.
Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы Mar 11, 2026 1:08:40 Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы.Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас. Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай даў
Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі Feb 25, 2026 15:58 Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі?Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата.Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дом
Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю Feb 11, 2026 55:17 Што яднае навуку і гуманізм?Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках?Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба.Далучайцеся да падарожжа па
Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам Jan 28, 2026 55:44 Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам?Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды. Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды? У выпуску разам з фатографам і
Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека Jan 14, 2026 39:00 Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека. Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя».Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю.Святлана Станкевіч
Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі Nov 13, 2024 22:39 Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа ТышкевічаУявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалаве
Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас Oct 30, 2024 42:13 Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі? У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз.Зоф'я Хаментоў
Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы Oct 16, 2024 21:35 Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена БанэЯк фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу?У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам
Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці Oct 2, 2024 34:28 Культура «Зрабі сам», дзіцячыя ўспаміны і эстэтыка паўсядзённасці вачыма Аляксея Шлыка.Як праз фотаздымак перадаць пах поту і дух культуры «Зрабі сам»? Што звязвае ўспаміны з дзяцінства і эстэтыку паўсядзённасці?У трэцім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» даследуем здымак «Цяжкаатлет» з серыі «Каралі з яблыневых костачак» мастака Алексея ШлыкаАляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У 2008 год
Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання Sep 18, 2024 24:39 Вобраз чакання і праца фотажурналіста вачыма пераможцы World Press Photo 2021 Надзеі Бужан.Як праз фотаздымак перадаць гук цішыні перад світанкам? А вобраз чакання і надзеі? Якім чынам амаль архітэктурны фотаздымак можа перамагчы на конкурсе рэпартажнай фатаграфіі World Press Photo?А што наогул звязвае гэтыя тры пытанні?У другім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» абмяркоўваем здымак Надзеі Бужан. У
Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці Sep 4, 2024 16:02 Зона адчужанасці. Чалавечая драма Чарнобылю вачыма фатографа-гуманіста Сяргея Брушко.Ці можна праз адзін фотаздымак перадаць сутнасць Чарнобыльскай трагедыі ? Калі так, то як вы ўяўляеце сабе такую выяву? А калі дадаць да гэтага вобраза гук працяглай ноты нацягнутай струны і водар бензіну?У першым выпуску падкаста «Адным кадрам» паразмаўляем пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларуска

Recommended