Home Podcasts Bellit
Bellit

Bellit

Bellit 167 Episodes Oct 13, 2026

Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Разглядае навінкі і класіку, беларускую і сусветную літаратуру, цікавыя літаратурныя факты. Падкаст створаны для падтрымкі беларускай мовы і культуры.

Episodes

175. Літнавіны: мне заплацяць за чытанне кніг?
175. Літнавіны: мне заплацяць за чытанне кніг? Oct 13, 2026 00:48:50 У новым выпуску літнавін раскажу пра навінкі кнігадруку і будучыя мерапрыемствы, пра тое, у якой краіне будуць плаціць грошы за чытанне кніг і які ўкраінскі аўтар натхніў вырабнікоў эратычных прадуктаў. А таксама пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: 01:14 — Якуб Колас «Методыка роднае мовы» 02:39 — Таня Арцімовіч «Маніфест гародніцы»: https://knihauka.com/manifiest_harodnicy 03:11 — Наста Р
174. Пакутнікі і аб’юзіўная ГДР
174. Пакутнікі і аб’юзіўная ГДР Oct 1, 2026 01:05:51 У новым выпуску падкаста мы занурымся ў яўрэйскае жыццё Віцебска вачыма малой дзяўчынкі, задумаемся над сэнсам жыцця і паабураемся (я дакладна паабураюся) адносінам з вялікай розніцай ва ўзросце. Згаданае ў выпуску: 17:48 — Бэла Шагал «Запаленыя свечкі»: https://knihauka.com/zapalenyja_sviecki 28:36 — Kaveh Akbar «Martyr!» 44:45 — Jenny Erpenbeck «Kairos» *** Падтрымаць праект: — www.patreo
173. Літнавіны: бунт палякаў і трывогі аўстралійцаў
173. Літнавіны: бунт палякаў і трывогі аўстралійцаў Sep 18, 2026 00:47:30 У новым выпуску раскажу вам пра літаратурные падзеі, якія адбыліся ў жніўні. Якія беларускія прэміі абвясцілі кароткія спісы, кнігі якіх беларускіх аўтараў выйшлі на замежных мовах, якія літаратурныя мерапрыемствы вас чакаюць восенню, які амерыканскі прэзідэнт стаў маім калегам-падкасцерам, супраць чаго бунтуюць польскія пісьменнікі і чым занепакоеныя аўстралійскія букіністы — гэта і многае інша
172. «Кніга лепш?»: «Наступны прыпынак — смерць» Каміла Цень
172. «Кніга лепш?»: «Наступны прыпынак — смерць» Каміла Цень Sep 8, 2026 00:41:14 У новым выпуску расказваю, за што крытыкуюць фільм «Адысея» і будучы фільм паводле «Валадара пярсцёнкаў», якая беларуская кніга для дзяцей рыхтуецца да экранізацыі, які знакаміты літаратурны персанаж атрымае свой серыял і пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: Гамэр «Адысея», папярэдні заказ: allegro.pl/oferta/18891093096 Андрэй Федарэнка «Шчарбаты талер»: https://knihi.com/Andrej_Fiedarenka/S
171. Чытацкі дзённік. Альгерд Бахарэвіч «Падземныя пераходы»
171. Чытацкі дзённік. Альгерд Бахарэвіч «Падземныя пераходы» Aug 26, 2026 01:21:26 У новым выпуску падкаста знаёмы патронам на Patreon фармат «Чытацкі дзённік» цяпер могуць паслухаць усе. Чытаю новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы» да яго афіцыйнага выхаду. Згаданае ў выпуску: Альгерд Бахарэвіч «Падземныя пераходы»: https://knihauka.com/padziemnyja *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZt
170. Літнавіны: чаму забіваюць жанчын
170. Літнавіны: чаму забіваюць жанчын Aug 13, 2026 01:25:45 У новым выпуску расказваю пра кніжныя навінкі і папярэднія заказы, пра навіны літаратурных прэмій, пра папаўненні ў экстрэмісцкіх спісах, пра тое, як плануюць перайменаваць знакамітую літаратурную прэмію і пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: 04:20 — Сяргей Шапран «Быкаў. [Пра] мастацтва»: 06:26 — Леанід Дзінерштэйн «Казка на ноч»: https://shorturl.at/p1W2A 07:00 — Марыя Баравік «Намалюю
169. Літнавіны: як Гары Потэр дапаможа ў палоне
169. Літнавіны: як Гары Потэр дапаможа ў палоне Jul 13, 2026 00:43:07 У сённяшнім выпуску вас чакае процьма кніжных навінак, асабліва беларускіх твораў на замежных мовах, раскажу пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца аўстралійскі кніжны рынак, якая знакамітая спявачка прасоўвае чытанне, а таксама як Гары Потэр можа дапамагчы ў палоне. Згаданае ў выпуску: 01:40 — Марыя Вайцяшонак «Казкі старога лецішча»: https://shafa-minsk.by/be/shop/books/detskaya-literatura/xud
168. Ірландыя, карыда і овершэрынг
168. Ірландыя, карыда і овершэрынг Jun 16, 2026 00:39:35 У новым выпуску падкаста вас чакае антыўтапічны, але надта рэалістычны раман пераможцы Букераўскай прэміі, кніга пра кампанію прыгожых і стомленых людзей, якія вандруюць па Еўропе і спрабуюць запоўніць пустэчу ўнутры алкаголем, а таксама маё бамбленне наконт кнігі, з якой я так і не давелася нічога пра магічнае мысленне. Згаданае ў выпуску: 09:21 — Paul Lynch «Prophet song» 18:36 — Эрнэст Хемін
167. Літнавіны: аўтографы і муміі
167. Літнавіны: аўтографы і муміі Jun 7, 2026 01:04:17 У новым выпуску падкаста раскажу, якая новая кнігарня адкрылася ў Варшаве, якія прэміі атрымалі беларускія паэты і перакладчыкі, якія сусветнавядомыя пісьменнікі напісалі новыя кнігі, чаму Джэймс Бонд не можа ездзіць на Aston Martin, хто стаў сёлетнім лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі і многае іншае. Згаданае ў выпуску: 01:16 — «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў»: https://url-
166. «Кніга лепш?»: «Праект Авэ Марыя» Эндзі Уір
166. «Кніга лепш?»: «Праект Авэ Марыя» Эндзі Уір May 11, 2026 00:38:45 У новым выпуску падкаста пачынаю новую рубрыку «Кніга лепш?», у якой буду расказваць пра літаратурныя першакрыніцы і іх кінаадаптацыі. У першым выпуску рубрыкі расказваю пра адну з самых гучных навінак кіно гэтага года. Згаданае ў выпуску: «Project Hail Mary» Эндзі Уір *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўваг
165. КК Анягож: «Silva Rerum I, II» Крысціна Сабаляўскайце
165. КК Анягож: «Silva Rerum I, II» Крысціна Сабаляўскайце Apr 26, 2026 01:28:45 На чарговай сходцы КК Анягож мы з Сярожам абмяркоўваем першыя дзве кнігі тэтралогіі літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце «Silva Rerum» у перакладзе Сяргея Шупы: высвятляем «сцёрка» ці «сцірка», Наста блытае словы «лес» і «лёс», а Сярожа аказваецца не такім ужо мізагінам. Купіць «Silva Rerum»: https://knihauka.com/pl/searchquery/silva+rerum/1/phot/5?url=silva,rerum *** Падтрымаць праект:
164. Літнавіны: кніжныя знаходкі і цэнзура ад нейрасетак
164. Літнавіны: кніжныя знаходкі і цэнзура ад нейрасетак Apr 15, 2026 00:32:36 У новым выпуску дзялюся літаратурнымі навінамі сакавіка. Якія выдавецтвы былі прызнаныя экстрэмісцкімі, якія цікавыя літаратурныя мерапрыемствы адбудуцца ў красавіку, процьма навін пра штучны інтэлект і многае іншае Згаданае ў выпуску: 01:37 — Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка»: https://shafa-minsk.by/be/shop/books/xudozhestvennaya-literatura/sovremennaya-proza/tryumfalnaya-arka-eryx-maryya

Recommended