Home Podcasts Праца-Ваца
Праца-Ваца

Праца-Ваца

Tatsiana Dziamchuk 31 Episodes Apr 30, 2026

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка.

Episodes

Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць
Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць Apr 30, 2026 00:28:06 Выпуск пра працагалізм як пра складаную псіхічную і сацыяльную з’яву. Дэкампазіцыя гэтай залежнасці, яе прычыны і галоўнае - як сябе падтрымліваць у гэтым месцы.
Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава
Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава Feb 23, 2026 00:49:51 Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам.Мы гаворым пра:Станаўленне ў менеджарскай ролі і канцэпт «дастаткова добрага менеджара»Памылкі, якія робяць кіраўніцтва невыноснымУладу, адказнасць і стомленасцьСпалучэнне ў сабе некалькіх прафесійных ідэнтычнасцяў.Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!Гераін
Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы
Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы Feb 16, 2026 00:18:25 Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах. У чым там спакуса і небяспека.
Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя
Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя Jan 6, 2026 01:04:07 Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак.Мы гаворым пра тое,як можна губляць сябе ў карпарацыіі як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш;як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця;як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння.Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што перажывае ж
Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў
Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў Nov 18, 2025 00:08:58 Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе.Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца. Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне.Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі.І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і незаўва
Праца-роздумы: Як перажыць страту працы
Праца-роздумы: Як перажыць страту працы Nov 14, 2025 00:12:46 Выпуск пра тое, што адбываецца з намі, калі праца заканчваецца - раптоўна ці нават па ўласнай ініцыятыве. Чаму рэзкае звальненне можа стаць псіхалагічнай траўмай, і як неперапрацаванае "завяршэнне" ціхенька ператвараецца ў пракрастынацыю пошуку новай працы.
Кар'ерны шлях: Антон Іокаў, Head of Growth, 31 год. Варшава
Кар'ерны шлях: Антон Іокаў, Head of Growth, 31 год. Варшава Nov 11, 2025 00:52:03 Размова з Антонам, які працуе ў прадуктовым стартапе.Пра тое, як шукаць працу не праз водгукі, а самому грукацца ў пажаданыя дзверы. Пра вучобу на спецыяльнасці, пасадаў якой яшчэ не існавала ў краіне, і пра тое, якія людзі сапраўды «свае» ў стартапах.Выпуск пра ініцыятыву, рызыку і выбар паміж стабільнасцю і развіццём.Герой:https://antoniokov.com/https://www.instagram.com/antoniokov/📎Перадрукоўка
Кар'ерны шлях: Марыя Астапенка, сузаснавальніца SOKOL GxP, клінічны фармацэўт, Director of Compliance, 35 год. Філадельфія
Кар'ерны шлях: Марыя Астапенка, сузаснавальніца SOKOL GxP, клінічны фармацэўт, Director of Compliance, 35 год. Філадельфія Oct 12, 2025 00:50:30 Размова з Марыяй, якая ў 20 гадоў эмігравала ў ЗША, а ў 25 пачала навучанне на клінічную фармацэўтку.Сёння Маша працуе ў госпіталі і паралельна развівае ўласны бізнес разам з мужам у няпростай сферы 🙂Гаворым пра розніцу ў падыходах да адукацыі, пра шляхі эмігрантаў у ЗША, пра пошук ідэнтычнасці і стварэнне свайго поля - далёка ад дому, але з беларускай культурай унутры.Гераіня:https://www.instagra
Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава
Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава Sep 8, 2025 00:43:40 Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да
Кар'ерны шлях: Зоя Прышывалка, сэксолаг, траўматэрапеўт, блогер, 40 год. Гданьск
Кар'ерны шлях: Зоя Прышывалка, сэксолаг, траўматэрапеўт, блогер, 40 год. Гданьск Jul 6, 2025 00:59:31 Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі.Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі.Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва - куп
Кар'ерны шлях: Ганна Лазіцкая, фаўндарка стартапа, 38 год. Варшава
Кар'ерны шлях: Ганна Лазіцкая, фаўндарка стартапа, 38 год. Варшава Jun 9, 2025 00:54:58 Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя.Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай. Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым.А яшчэ п
Праца-роздумы: Ці сапраўды зумеры не ўмеюць працаваць?
Праца-роздумы: Ці сапраўды зумеры не ўмеюць працаваць? Jun 9, 2025 00:54:16 Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера.Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы.Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне.Гераіня:https://www.linkedin.

Recommended