Home Podcasts Навіны свету за 5 хвілін
Навіны свету за 5 хвілін

Навіны свету за 5 хвілін

Euroradio 125 Episodes Jan 24, 2025

Кароткі агляд найважнейшых навінаў з усяго свету за пяць хвілін. Выходзіць кожную пятніцу. Падаецца на беларускай мове. Змяшчае самыя актуальныя падзеі тыдня. Ідэальна для тых, хто хоча быць у курсе падзей, не марнуючы шмат часу.

Episodes

Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам
Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам Jan 24, 2025 00:04:41 Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's Jan 17, 2025 00:04:28 SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's by Euroradio
Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы
Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы Jan 10, 2025 00:05:48 Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”. Неспакойна і ў
Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы
Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы Jan 3, 2025 00:04:55 Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі
Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі Dec 27, 2024 00:03:03 Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця. Падрабязней пра гэта, а таксама пра
Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі
Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі Dec 20, 2024 00:03:21 Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным. Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў
Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў Dec 13, 2024 00:02:21 Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў. Пра тое,
Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы
Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы Dec 6, 2024 00:06:08 Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата. Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай руб
Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы
Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы Nov 29, 2024 00:04:20 Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства. ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі. Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen. Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель. Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".
Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку
Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку Nov 22, 2024 00:04:31 Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы
Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы Nov 15, 2024 00:04:35 Традыцыйны агляд сусветных навін — за 30 кастрычніка 2024 года.
Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы Nov 6, 2024 00:02:55 У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Recommended