
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Episodes

Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости за 14 октября
Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости за 14 октября by Euroradio

Наталля Васілевіч. Чаму каталіцкая царква пачала маліцца за Лукашэнку?
На мінулых выхадных адбылося тое, чаго ніхто не чакаў, — у Шклове біскуп Аляксандр Яшэўскі памаліўся за Лукашэнку, просячы божага благаславення для яго служэння. Імша праходзіла падчас абласных “Дажынак”, на ёй прысутнічала крыху больш за дзесяць чалавек. Паводле “Хрысціянскай візіі”, гэта першы вядомы выпадак такой публічнай малітвы асабіста за кіраўніка дзяржавы.
Чаму Яшэўскі прапанаваў памаліц

Роза Турарбекава. Пуцін вярцеў "энергетычнае перамір'е" Трампа на адным месцы
І двух дзён не прайшло ад заявы Дональда Трампа пра "энергетычнае перамір'е" паміж Расіяй і Украінай, як расійская балістыка і дроны накрылі Кіеў. Галоўнай мэтай удара была кіеўская ТЭЦ-4. 600 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, а ў Кіеве спыніліся ўсе тры галінкі метро.
Няўжо словы Трампа цяпер так мала значаць? Ці здольны ён пасля такой плюхі развярнуць танкеры з расійскім палівам, якія

Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября
Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября by Euroradio

Як абараніць беларусаў ад вярбоўкі Расіяй на вайну ва Украіне
“Сёння галоўнай мэтай з’яўляецца наладжванне каардынацыі ў супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі і вярбоўцы нашых грамадзян на так званую СВА, а таксама вярбоўцы нашых грамадзян спецслужбамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Еўропе”, — перакананы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук. Ён прапануе стварыць інтэрнэт-партал для бе

Ці закрануць “маштабныя” санкцыі ЕС супраць Расіі рэжым Лукашэнкі
Еўропа ўвяла новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі. “Гэта самае маштабнае расшырэнне нашага санкцыйнага спіса з моманту, калі Расія пачала вайну”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. У гэты ж час Лукашэнка ва ўсе бакі Еўрасаюза пасылае сігналы аб жаданні наладзіць супрацу і “перагарнуць старонку”. Палякам, літоўцам і латышам, у якіх, па перакананні лукашэнкаўскай прапаганды,

Беларускі андэграўнд набірае абароты ў Польшчы: чаго чакаць
Беларускі андэграўнд становіцца ўсё больш заўважным у Варшаве. А фіксацыяй гэтага музычнага дзвіжу амаль год займаецца К6 — платформа з жывымі вечарынамі і канцэртамі, якая збірае разам музыкаў, паэтаў і слухачоў. Цяпер К6 аб'ядналіся з дакументальным праектам "Твары" — каб пра беларускую музыку і яе творцаў даведалася як мага больш людзей.
Пра першыя вынікі і перспектывы калабарацыі, патэнцыял

Як гульні Трампа з Пуціным уплываюць на ўзровень пагрозы для Еўропы
Рашэнне Трампа зняць санкцыі з расійскага дызелю і даволіць Расіі пастаўляць яго ў ЗША прывяло да “расколу” нават у асяродку тых сіл, якія лічылі яго “лапідарным геніем” і ўхвалялі ўсе яго дзеянні без выключэння. Маўляў, вы не разумееце глыбіні яго планаў. Вось толькі гульні на баку Масквы зразумець неяк інакш складана. Асабліва ва ўмовах вайны і пагроз для ўсёй Еўропы з боку Расіі.
Ці варта раб

Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября
Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября by Euroradio

“Пралескі” ад Лукашэнкі: для чаго рэжым падаў у вышук выдаўца Іванюка
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам “лёгкай адлігай” і намякнуў, што праз пэўны час можна разлічваць на вынік — “пралескі”. Але чакаць сакавіка і з’яўлення кветак па заканчэнні лютаўскіх “санкцыйных маразоў” не давялося: першая пралеска расквітнела ўжо ў пачатку кастрычніка. Ёй стала ўнясенне лукашэнкаўскім рэжымам у расійскі вышук грамадз

Творчасць у выгнанні: ці стане эміграцыя новым дыханнем для літаратуры?
Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Журы ўжо апублікавала “кароткі спіс” — кнігі, выдадзеныя ў 2025 годзе, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што “адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры”. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткаг

Пра расійскі дызель, беларускі калій, атакі мігрантаў і ананімныя пагрозы
“Зараз не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас у адказ на зняцце амерыканскіх санкцый з расійскага дызельнага паліва і пачатак гандлю ЗША з Пуціным. Супраць гэтага выступаюць нават амерыканскія кангрэсмены. Да ўсяго, Трамп адкрытым тэкстам сказаў, што “Украіне патрэбны новы прэзідэнт”. Не Расіі, якая б’е па цывільных аб’ект

Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября
Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября by Euroradio

Юрый Дракахруст. Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу
Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй мінулага тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Адны перакананы, што гэта людзі лукашэнкаўскіх службаў, ва Украіне жа лічаць, што гэта расійская правакацыя. І правакацыя гэтая была не адзінай. Невядомы

Уладзімір Жыгар. Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне?
“АЛЯЎКУРП” вырабляе блокі для прадпрыемстваў, звязаных з расійскімі сістэмамі СПА, а “Кантактмодуль” пастаўляе спецыяльнае абсталяванне для ваенных сістэм і выкарыстоўвае заходнія электронныя камплектуючыя. Гэта толькі некаторыя факты з апошняга публічнага расследавання BELPOL. І такіх прадпрыемстваў у Беларусі — сотні. У той жа час сярод прадстаўнікоў дэмсіл шырыцца дыскусія пра далейшае зняцце с

Аляксандр Кныровіч. Лаянка, абразы, пагрозы: ці дапушчальна такое для палітыкаў?
На саміце СНД у Туркменістане Лукашэнка шкадуе пра тое, што з "садружнасці" вырашыла выйсці Малдова: "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае". Нават крыху няёмка ад таго, як ён упускае з віду, што кіраўніцтва Малдовы выбіраюць якраз "простыя малдаване"...
Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларускі калій для З

"Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября
"Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября by Euroradio

Вольга Лойка. Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам і ў колькі ЗША гэта абыдзецца?
Ад ЗША рэжым Лукашэнкі хоча найперш эканамічнай супрацы і, адпаведна, выгады. А тое, што даводзіцца вызваляць палітвязняў, — такія вось за гэта “мінімальныя страты”. Дарэчы, перажываць з гэтай нагоды рэжыму і сапраўды асабліва не даводзіцца, бо гэтыя “страты” досыць хутка кампенсуюцца: паводле інфармацыі генпракурора Горы, за апошнія 1,5 года за “злачынства экстрэмісцкай скіраванасці” былі пакаран

Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Трамп і Украіна: што не так з накіраваннем Коўла на “расійскі трэк”?
Расія працягвае тэрарызаваць украінскія гарады. А ў гэты час Трамп хоча, каб яго спецпасланнік па Беларусі Джон Коўл заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Наўзамен зняцця амерыканскіх эканамічных санкцый з Расіі. Гэтак жа, як і ў выпадку з Беларуссю. Што ж да самой Беларусі, то тут сітуацыя застаецца напружанай, бо рэжым, паводле інфармацыі, працягвае дапамагаць расійскім БПЛА трапляць па ц

Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла.
Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Белар

Вольга Дабравольская. Ад міжнароднай абароны да грамадзянства: што змяняецца для беларусаў?
Тое, аб чым нас папярэджвалі адвакаты, не толькі адбылося, але і ўзмацняецца: беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне. Прычыны называюць розныя: ад паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з вызваленнем палітвязняў да адсутнасці палітычнай і грамадскай актыўнасці пасля выезду з Беларусі. Не паляпшаецца сітуацыя і з атрыманнем новых пашпартоў падарожніка, усё больш складана становіцца

Павел Латушка. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь
Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І

Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября
Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. “Агентура паўсюль”: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам
Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг стаў адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Аз

Роза Турарбекава. Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам
Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам, але сустрэча не павінна адбывацца толькі дзеля самой размовы. Маўляў, “Мінск не гатовы ісці на яе любой цаной і не мае намеру займаць пазіцыю таго, хто просіць”. З такой заявай выступіў лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Рыжанкоў. Той самы, які ніводнага разу не быў дапушчаны да амерыкана-беларускіх перамоў на чале з Джонам Коўлам. Што ж да пыт

Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка
Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка by Euroradio

Мікіта Забуга. “Воля”: беларусы ствараюць новую, элітную спецроту ў арміі Украіны
Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга.
Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія

Віталь Цыганкоў. Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай?
Дональд Трамп вылучыў свайго “неверагодна паспяховага пасланніка па Беларусі” Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў. А Лукашэнка свайму баявому начальніку Генштаба Муравейку вызначыў працоўную функцыю ў Адміністрацыі — аналізаваць TikTok. І ўсё гэта адбываецца на фоне “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам і настойлівых заяў Марыі Калеснікавай пра неабх

Яўген Красулін. Ад Шагала да Пагоні: як адстаяць і не страціць сваё?
Чарговае выказванне чарговага “харошага рускага” на тэму “Белоруссии” і яе культурнай спадчыны выклікала абурэнне, іронію і шмат разваг пра страчаныя фрагменты свайго, беларускага. Ці аддадзенага іншым народам.
Як увогуле можна некаму аддаць нейкія часткі сваёй гісторыі ці культурнай спадчыны? Ці сапраўды для беларусаў прасцей нешта аддаць суседзям, каб пазбегнуць сваркі і супрацьстаяння, чым ад

Ірына Сідорская. Медыя крытыкуюць усіх. А хто можа крытыкаваць медыя?
У сітуацыі, калі палітыкі, актывісты ці проста чытачы выказваюць незадаволенасць працай медыя і журналістаў, нічога новага няма. Не так напісалі, не таго пакрытыкавалі, на таго ўвагі недастаткова звярнулі — такое гучала не аднойчы ў адрас любога СМІ. Асабліва любяць гэтую тэму палітыкі, якім перападае крытыкі ад журналістаў. Прычым як ад улады, так і з апазіцыі. Журналісты адстойваюць сваё права н

Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября
Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября by Euroradio

Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам
Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгл

Аліса Рыжычэнка. Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце”
Пакуль з транзітам калію ў ЗША не ўсё так бясхмарна, як таго хацелася б і Мінску, і Вашынгтону, Лукашэнка прыдумаў новую цікавую “схемку”. Якую і прапанаваў Трампу: сумесна з расійскім “Газпрамам” укласціся ў будаўніцтва новага завода па вырабе азотных угнаенняў у Беларусі. Ці пагодзяцца амерыканцы на такую авантуру — пытанне адкрытае, а беларускі бок аддае перавагу інвеставанню ў праекты альбо ў

Разбіраем міф пра савецкую адукацыю
📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.
Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра «самую лепшую ў свеце савецкую адукацыю»? Магчымасці і выклікі

І што?
Агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак"

Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября
Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio

Антон Пянькоўскі. Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць палітвязняў?
Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязана з магчымасцямі новых эканамічных бонусаў і “плюшак”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. Палітвязні і іх сваякі чакаюць ягонага прыезду, бо гэта можа азначаць вызваленне людзей. Але ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасла

Яўген Магда. Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам?
Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нав

Аляксандр Кныровіч. Беларусы сапраўды плацяць мала падаткаў? Як бы не так!
Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам.
Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А

Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября
Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio

Алесь Казак. Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае?
Прадстаўнік памежнай службы Украіны сцвярджае, што рэтранслятары на беларускай тэрыторыі перыядычна працуюць і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Памежныя пераходы на мяжы Расіі і Беларусі ўсё часцей трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і ахвярамі гэтых удараў становяцца ў тым ліку і беларускія машыны. Вядома, цярпяць і людзі, беларусы. Тыя, хто “супраць вайны”, але п

Аляксандр Фрыдман. Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў.
Па даручэнні Дональда Трампа яго спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл цяпер будзе, па адпрацаваным на Лукашэнку “перамоўным трэку”, вызваляць расійскіх палітвязняў. Праўда, Пяскоў ужо заявіў, што ніякіх палітвязняў у Расіі няма і таму размаўляць з Коўлам няма пра што. Але ж тое казаў і Лукашэнка. Што не перашкодзіла яму гандляваць палітвязнямі з амерыканцамі — вызваляць іх у адказ на зняцце санкц

Ігар Тышкевіч. Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай?
Сустрэча і перамовы міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з калегам, лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым, на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку выклікалі ледзь не шок як у асяродку беларускіх дэмсіл і экспертаў, так і сярод экспертаў польскіх. Тым не менш, пра існаванне непублічных перамоўных працэсаў паміж Мінскам і Варшавай неаднаразова ў эфірах Еўрарадыё казаў Ігар Тышкевіч. І вось яны дасяг

Алесь Міхалевіч. “Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда.
Беларускі адвакат Алесь Міхалевіч 25 верасня выклаў фота з Ерэвана, куды ён прыехаў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі. І падпісаў фота словамі: “Нагадваю, Арменія для беларускіх актывістаў бяспечнай краінай НЕ стала”. У гэты ж дзень у Арменію патрапіў яшчэ адзін беларус, але не па сваёй волі. І адразу быў там затрыманы — Леў Міхееў быў высланы з Грузіі. А ў Арменіі актывіста таксама

Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября
Ціск на рэжым і “шматвектарнасць” Лукашэнкі — Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября by Euroradio

Андрэй Казакевіч. Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны пасварылі Кавалеўскага і Латушку.
Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі. “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”, — звярнулася да еўрапарламентарыяў Ціханоўская. А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць ін

Настасся Касцюгова. Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі?
Навіны пра тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі свае перамовы з рэжымам Лукашэнкі, сталі нагодай для ўзмацнення пазіцый той групы прадстаўнікоў дэмсіл, якая выступае за больш шчыльныя стасункі краін ЕС з Беларуссю. Маўляў, стаўка на ізаляцыю і ціск не спрацавала і варта спрабаваць праз “пернік” дамагацца вызвалення палітвязняў, змяншэння ўзроўню рэпрэсій, адцягвання Беларусі ад Расіі.

Франак Вячорка. Што, апроч фота, прывезла Ціханоўская з Генасамблеі ААН і якія высновы зрабілі?
Спачатку стала вядома пра перамовы на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым. Адметна, што напярэдадні гэтай сустрэчы ні Сікорскага, ні іншых прадстаўнікоў Польшчы не было на брыфінгу на тэму пагрозы з боку Беларусі для міжнароднага міру і бяспекі з удзелам Ціханоўскай. Хоць па-за межамі мерапрыемстваў польскі міністр з Ціх

Роза Турарбекава. Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь?
Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. І заўжды паўтараў, што на фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам да гэтай агаворкі дадалася яшчэ адна — пра здраду, якой Лукашэнка ніколі не дапусціць у дачыненні да Расіі. “Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс”, — сказаў Лукашэнка, прым

Павел Усаў. КДБ vs ГРУ: пра што сведчыць чарговы віток супрацьстаяння “сілавікоў” Лукашэнкі?
Вядомага скандальнымі выказваннямі і пагрозамі ў бок суседніх краін НАТА начальніка Генштаба РБ Муравейку нечакана Лукашэнка здымае з пасады і пераводзіць у сваю Адміністрацыю. Адны звязваюць гэта з нядаўняй інфармацыяй пра затрыманні афіцэраў у Мачулішчах, іншыя кажуць пра наступствы супрацьстаяння вайсковай разведкм і КДБ, ахвярай якой стаў генерал-рускамірац. А ў дэмсілах сваё супрацьстаянне —

Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября
Чаму не адкрываюць Чырвоны касцёл — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября by Euroradio

Андрэй Махоўскі. Бензін — Расіі, беларусам — збіраць ураджай. Як там у эканоміцы?
Беларусь нарошчвае пастаўкі бензіну ў Расію: у верасні яны могуць вырасці ў 4,5 разы ў параўнанні з мінулым годам. На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў "АМКАДОР" і казаў пра экспарт і расійскі рынак, а цяпер заклікае да "мабілізацыі" ў сельскай гаспадарцы.
Што стаіць за гэтай эканамічнай палітыкай? Чаму Расіі спатрэбілася больш беларускага паліва і якую ролю тут адыгрываюць прамысловасць, экспарт і

Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Чаму на гэтую пасаду прыйшоў менавіта ён, чым адметны яго папярэднік і чаго цяпер чакаць ад дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі? І галоўнае — ці зменіцца нешта ў гісторыі з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску?
Таксама пагаворым пра Свята-Елісавецінскі манастыр і гісторыю жанчыны, якая пасля дэпартацы

Аляксандр Ждановіч і Вольга Сіліванчык. Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве
Аляксандр Ждановіч — актор, рэжысёр і педагог, жыве ў Варшаве. Вольга Сіліванчык — беларуская мастачка, 14 гадоў жыве ў Італіі. Яны пазнаёміліся на здымках фільма пра беларусаў у Італіі, зблізіліся і цяпер спрабуюць ствараць разам, нягледзячы на жыццё ў дзвюх краінах. Аляксандр працуе з дзецьмі, выступае з батлейкай і шукае новыя магчымасці для тэатральнай творчасці. Вольга выкладае жывапіс, піша

Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября
Генерал у Адміністрацыі Лукашэнкі і адказнасць за Threads — Еўразум за 28 верасня | Новости Беларуси за 28 сентября by Euroradio

Беларусь 2030
Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.
Транзіт улады ў Беларусі непазбежна набліжаецца, і ўжо зараз і Захаду, і беларускім дэмсілам важна разумець, як эфектыўна ўздзейнічаць на кіруючую эліту ў Беларусі цяпер і ў будучыні

Аляксей Санчук. Шэсць гадоў зняволення, дзевяць месяцаў у ШІЗА
Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які мужчына адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай

Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября
Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября by Euroradio

“Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду
Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць

Андрэй Кудзіненка. "Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!"
2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі.
Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно

Аляксей Дзікавіцкі. “Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары
“Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза…” Заінтрыгаваў? Гэта словы пра новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Раман гэты, як сцвярджае аўтар, пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладос

Міхаіл Шэйтэльман. Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны?
Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл па вяртанні з Мінска ізноў агучыў, што ў размовах з Лукашэнкам апошні кажа пра жаданне бачыць яго ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Пуціным. Каб такім чынам бакі маглі хутчэй зразумець адзін аднаго і паразумецца ў пытанні спынення вайны ва Украіне. Пытанне толькі ў пазіцыі Кіева адносна такога пасярэдніцтва. Вось выглядае на тое, што неўзабаве і ў ЕС па

Аляксандр Кныровіч. Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага
Пакуль усе абмяркоўваюць “калійную здзелку стагоддзя” паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, беларусы ў Беларусі жывуць далёка ад гэтага ўсяго. Да прыкладу, думаюць, чым ім адгукнецца тое, што Лукашэнка зацікавіўся пытаннем парковак у Мінску. А яшчэ — што будзе з арэндным (і не толькі) жыллём. Бо і там, як высвятляецца, парадку без Лукашэнкі няма. Беларусы ж дыяспары сочаць за Ціханоўскімі. З аднаго боку

Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября
Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу?
У той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядом

Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка
На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай.
Ці варт

Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер.
Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе,

Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі?
Насуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыў

Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі
Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду

Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября
Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio

Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца?
На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам

Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі?
Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага к

Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро”
Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны дол

Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября
Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio

Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні
Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атр

Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі
Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх

Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын
Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і

Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября
Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября by Euroradio

Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі?
Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюц

Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА
На тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздз
Recommended

Take Back Your Health®

CBS Radio Mystery Theater | Old Time Radio

Solved Murders - True Crime Stories

紐約鳥|New York Aperture

The Swerve Podcast: Obscure Topics | Conspiracy Theories

The Bread and Banter Podcast

The Church of What's Happening Now: The New Testament

Busted Open

Deadline: White House

Crickets Corner

History of the Earthquake and Fire in San Francisco

Fox news