Home Podcasts Wir.by — Беларуская і сусветная культура
Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by 18 episodes Oct 26, 2026

Гэта асветніцкая пляцоўка, прысвечаная беларускай і сусветнай культуры. У выпусках змяшчаюцца артыкулы, лекцыі даследчыкаў, гульні і спецыяльныя праекты. Падкаст дапамагае слухачам лепш разумець культурныя працэсы ў Беларусі і свеце. Ён паходзіць з сайта Wir.by і развівае тэмы адукацыі, мастацтва і грамадскага дыялогу.

Episodes

Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека (Спіс на лета: другі сезон, #2)
Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека (Спіс на лета: другі сезон, #2) Oct 26, 2026 1:00:01 Самы папулярны пісьменнік 1920-х, якога забілі ўласныя персанажы. У ягонай прозе пагрозлівы горад, цягнікі, бары і бардэлі, рызыкоўныя героі і моцныя гераіні, якія не заўсёды даюць рады наступствам сваіх выбараў, а таксама дзівосная паэма пра каханне, што цягне на дно. Зарэцкі фіксуе нараджэнне «новага чалавека», атамізацыю грамадства, эмансіпацыю і рэвалюцыю побыту, назірае, як змяняюцца жанчыны,
Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў (Спіс на лета: другі сезон, #1)
Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў (Спіс на лета: другі сезон, #1) Oct 20, 2026 57:57 Уладзімір Дубоўка прадстаўлены ў школьнай праграме двума вершамі, адзін з якіх вы, хутчэй за ўсё, ведаеце на памяць. Прапануем паслухаць пра галоўную постаць беларускіх бурапенных дваццатых, пра чалавека з найцікавейшай і найскладанейшай біяграфіяй. "Залатая асенняя раніца", "Пальцы жоўтых кляновых лістоў", верас і цягнікі, авангардныя эксперыменты ў паэзіі і санеты Шэкспіра і Байрана, а таксама п
Уладзімір Караткевіч  і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12)
Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12) Sep 25, 2024 1:04:14 «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. П
Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11)
Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11) Sep 19, 2024 36:12 Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы –
Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10)
Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10) Sep 12, 2024 48:35 Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць. У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літ
Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9)
Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9) Sep 5, 2024 1:10:50 Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць
Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8)
Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8) Aug 29, 2024 39:53 «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. «Людзі на балоце» — гэта серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і
Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7)
Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7) Aug 15, 2024 44:18 «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёс
Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6)
Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6) Aug 8, 2024 47:11 Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце. Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у
Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5)
Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5) Aug 1, 2024 48:09 Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, перакладчык Верлена і Гарацыя. Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Б
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4)
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4) Jul 24, 2024 46:55 Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Францыск Скарына і Мікола Гусоўкі – беларускія пісьменнікі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне,
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3)
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3) Jul 11, 2024 48:22 Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы

Recommended