Home Podcasts Idea X
Idea X

Idea X

Euroradio 235 Episodes Oct 8, 2026

Аўтарская праграма “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука, прысвечаная дыскусіі і фармуляванню беларускай нацыянальнай ідэі. У якасці гасцей запрашаюцца палітыкі, літаратары, эканамісты, музыканты, айцішнікі і культуролагі. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Episodes

Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву Oct 8, 2026 00:55:03 8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла. Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Белар
Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню Sep 24, 2026 00:56:21 24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе,
Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі
Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі Sep 10, 2026 01:09:43 9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч. Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларус
Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя
Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя Aug 27, 2026 00:53:06 27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў. 2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую
Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць
Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць Aug 13, 2026 00:57:37 13 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальніца і першая кіраўніца Рады беларускай суполкі ў Даніі Серафіма Беларусава. Стагоддзі жыцця на мяжы выжывання — як этнасу і як нацыі — навучылі беларусаў прыстасоўвацца да абставін і выжываць. Выжываць дзеля захавання і сябе, і свайго беларускага. І тое, што мы захаваліся насуперак усім нягодам і спробам нас вынішчыць, дае надзею, што мы здолеем не проста
Алесь Казак: разумець, куды і з якой мэтай далей рухацца — наша ідэя сёння
Алесь Казак: разумець, куды і з якой мэтай далей рухацца — наша ідэя сёння Jul 30, 2026 00:59:15 30 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Алесь Казак. Якое б “надвор’е” не было навокал у нейкі гістарычны перыяд, нацыя і дзяржава мусяць мець моцны “якар” у выглядзе сваёй нацыянальнай ідэі. Бо калі ў вас не будзе таго, што ўтрымае ваш карабель у гэтым турбулентным свеце, вас чакае катастрофа. Найхутчэй, для кожнага гістарычнага перыяду ў нацыі павінна быць іншая
Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння
Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння Jul 16, 2026 00:58:20 16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы
Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя
Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя Jul 2, 2026 00:59:02 2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец. Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе
Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння
Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння Jun 25, 2026 01:06:03 25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае
Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю
Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю Jun 18, 2026 01:00:35 18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя — наша ідэя ў гэтым
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя — наша ідэя ў гэтым Jun 11, 2026 00:58:18 11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кірава
Яўген Магда:  Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя
Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя Jun 4, 2026 00:49:56 4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыяна

Recommended