Home Podcasts VANDRA
VANDRA

VANDRA

Раман Клеўжыц 82 Episodes May 28, 2026

Падкаст праекта VANDRA прысвечаны турызму ў Беларусі. У ім размаўляюць пра спадчыну, прыроду і людзей, а таксама пра тое, як з пачаткам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, хаця шмат што застаецца нязведаным. Турызм тут разглядаецца не толькі як сядзібы і палацы, але і як людзі, датычныя да іх (не)развіцця, традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў. Аўтар падкаста — Раман Клеўжыц.

Episodes

Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі
Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі May 28, 2026 00:56:09 ⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці.У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць.Вядома, захацелас
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі May 10, 2026 00:30:45 У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг.Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма РаманаваА тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе:📝 ⁠Артыкул пра лёс
Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава
Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава May 5, 2026 01:09:04 ⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна.У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы. Тэма была “Восстан
Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч
Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч Apr 18, 2026 01:28:17 ⭐️ Госць эпізода — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст.Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія жылі ў міжваенныя часы горада.Пра гэтыя гісторыі сёння ў нас і пойдзе гаворка: як яны збіраліся, што там за
Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў
Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў Apr 8, 2026 00:34:58 Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты).У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага.Абяцаныя ў навінах спасылкі:📝 Артыкул Вольгі Шут
Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч
Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч Mar 27, 2026 01:38:45 ⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай спадчыны, як яна трапляе пад гэтаю ахову, што найбольш уразліва сярод спадчыны, як пазбегнуць пагроз і з
Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур
Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур Mar 12, 2026 01:23:17 ⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск. Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, кры
Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста
Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста Mar 5, 2026 00:27:15 Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года.Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выход новага (кнігі / відэа / падкасты).У планах ёсць яшчэ падсвечваць цікавыя навіны па спад
Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі
Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі Feb 23, 2026 01:22:38 ⭐️ Госць эпізода - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі.Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і яшчэ не мае канца. Усе свае знаходкі ён збірае асобным праектам Архіў гісторыі Магілёва. Там можна знайсці
Сядзібныя і палацавыя паркі Беларусі: які іх лёс і што з імі рабіць | Яна Марчук
Сядзібныя і палацавыя паркі Беларусі: які іх лёс і што з імі рабіць | Яна Марчук Dec 30, 2025 01:18:37 ⭐️ Госця эпізода - Яна Марчук, ландшафтны дызайнер, скочныўшая магістратуру ўніверсітэта Бат у Вялікабрытаніі па накірунку "Кансервацыя гістарычных сад і культурных паркаў".У размове Яна падзеліцца ўласным бачаннем на старыя сядзібныя паркі, распавядзе, як яны ствараліся і даглядаліся, колькі іх засталося ў нас увогуле і што мы можам з імі рабіць. А яшчэ пад час размовы сам распавяду, ча
Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак
Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак Nov 26, 2025 01:34:15 ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак.Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша пойдзе пра параўнанне музейных комплексаў спадчыны Радзівілаў у Польшчы і ў Беларусі.А пачынаць мы будзем з
Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў
Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў Nov 12, 2025 01:19:32 ⭐️ Госці эпізода - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў.Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам.Шчыра кажучы, я бы ўражаны эстэтыкаю. Для мяне такі вобраз заўсёды асацыяваўся з заходняй еўропаю, а тут у Беларусі.Ствараюч

Recommended