
Бортныя хронікі
Падкаст распавядае пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі — бортніцтва. Гэта жывыя размовы без тэксту, прысвечаныя бортнікам, пчолам і іх культуры. Вы даведаецеся пра тэрміналогію, гісторыю, экспедыцыі і філасофію ўстойлівага суіснавання чалавека з прыродай. Падкаст створаны прыватнай ініцыятывай Братэрства босых бортнікаў.
Episodes
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дуб
Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба. Я распавяду, чаму менавіта дуб гістарычна лічыўся самым каштоўным дрэвам у бортным промысле. З яго трывалай драўніны бортнікі вырабляюць калоды-вулліб і ў ім вырабляюць борці, разлічваючы, што яны праслужаць не аднаму
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Доўж і Доўжня
Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва.
Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дзёгаць
Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне.
Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, ма
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Глядзець пчол
Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.Гэта новы падкаст (трэці эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага ц
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воскадавіны
Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі.
Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.Падтрымаць маю дзей
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Вока
Сезон 2, выпуск 11 - Галоўная частка вулля-калоды, праз якую пчолы трапляюць з аднаго света ў іншы.
Гэта новы падкаст (першы эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер.І памятайце, што кожны слух
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бортнік
Сезон 1, выпуск 10 - Чалавек, які непасрэдна звязвае нас з мінулым і сённяшнім, а таксама непасрэдны ўдзельнік бортніцтва.
У юбілейным падкасце мы разам з вамі пагаварым пра аднаго з галоўных актораў бортніцтва. Так, акрамя пчалы, важным застаецца чалавек. І ў бортніцтве гэты чалавек бортнік. Мы з вамі паглыбімся ў сівую даўніну, а таксама знойдзем падабенства і нязменнасць прафесіі праз стагоддзі
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бонда
Сезон 1, выпуск 9 - Звычай, які звязвае бортніка з пчалой і супольнасцю.
У чарговым падкасце мы разам з вамі паспрабуем пагаварыць пра нематэрыяльны аспект бортніцтва, пра старажытны звычай, які ў нязменным выглядзе дайшоў да нас з вамі. Гэты падкаст пра глыбокі культурны кантэкст і асаблівасці існавання традыцыйнага ляснога промысла.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreo
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Барта
Сезон 1, выпуск 8 - Прылада, з якое бортнік ходзіць у лес, пчол глядзець.
У чарговым падкасце вы даведаецеся пра прыладу, якая спадарожнічае бортніку як у лесе пры звычайнай вандроўцы, так і падчас сваіх прац ля стойла, ля пчол, а таксама ў звычайнай гаспадарцы. Гэты падкаст пра прыладу, якую вы магчыма трымалі самі, а некаторыя і працавалі ёю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https:/
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Багун (Багно)
Сезон 1, выпуск 7 - расліна, што даспадобы і чалавеку і пчале. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра дзівосную расліну бортніка, пра тую кветку, з якой бортнік ідзе да пчол вясной.
Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by
І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Галава
Сезон 1, выпуск 6 - месца, дзе жыве сама матка пчаліная (каралева) са сваёй дружынай і працаўніцамі.
У гэтым падкасце вы даведаецеся пра самае святое месца для бортніка, якое ён ня мае права ўмешвацца.
Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by
Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воск
Сезон 1, выпуск 5 - прадукт, які пчала вырабляе сама і які "прыліп" да бортніка з сівой даўніны, як неад'емная частка яго дзейнасці - Воск.У гэтым падкасце вы даведаецеся пра таемны, пахучы, цікавы прадукт, які ствараюць пчолы, пра гістарычную значнасць і славутасць гэтага прадукта ў справе гандлю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bo
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Борць
Сезон 1, выпуск 4 - месца, дзе жывуць пчолы, штучнае дупло, якое вырабляе сваімі рукамі і "галавой" бортнік.У гэтым падкасце мы разам з вамі нарэшце вызначымся пра састаўны тэрмін БОРТніцтва - борць. Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by
Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бор
Сезон 1, выпуск 3 - традыцыйнае асяроддзя бортніцтва і "другі" дом бортніка - Бор.Знаёмае нам усім слова "бор" для БОРтніцтва мае іншае значэнне і кантэкст: гістарычна - падатковая сістэма, сістэма меры; просторава - плошча гаспадарчай дзейнасці бортніка.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.by
Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Адзёр
Сезон 1, выпуск 2 - традыцыйнае ўзбудаванне, якое дапамагае бортніку ахоўваць пчол ад.... мядзьведзя - Адзёр.
Гэтым разам мы даведаемся, як раней ахоўвалі борці/калоды і пчол ад вялікага шкодніка ў мінулым. Будаўніцтва такога сродка аховы - гэта сапраўднае майстэрства бортніка-дойліда.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva
Вялікі сайт - www.bortnictva.by
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Астрова
Сезон 1, выпуск 1 - традыцыйнае прыстасаванне бортніка - Астрова.У гэтым падкасце вы даведаецеся што гэта такое і як прыстасаваннем карыстацца.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.byСацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт
Бортныя хронікі - кароценькі ўступ
Вітаю, шаноўныя слухачы ў нулявым падкасце Бортных Хронік - гэта кароценькі ўступ.У гэтым падкасце Вы паслухаеце што такое Бортныя Хронікі, бортніцтва, а таксама трошкі пра планы.Спадзяюся Вас усіх бачыць прыхільнікамі і слухачамі ў будучым, калі Бортныя Хронікі адкрыць дзьверы ў таемны свет Бортніцтва.Далучайцеся і запрашайце!Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бо
Recommended

100% Mixtape Podcast

100 With The Hunter's

10-41: A UCSO Podcast

108.3 WGKSRADIO DEEP HOUSE PARTY

10 at a Time

10Fold Founders

10% Happier with Dan Harris

10-Minute Contrarian

10 Minutes Korean - Learn Korean & English Naturally

10 Minutes with Jesus

10 Minute Teacher Podcast with Cool Cat Teacher

10 minutos con Jesús